Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Джо Байдэн правядзе сваю першую «прэзідэнцкую» нараду

30.11.2020 09:27
Штодзённы брыфінг - гэта першы крок да таго, каб новая адміністрацыя ўзяла на сябе адказнасць за найважнейшыя дадзеныя выведкі.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Джо Байдэн правядзе сваю першую „прэзідэнцкую” нараду, падчас якой атрымае сакрэтныя дадзеныя ад спецслужбаў. Пра гэта паведамілі ў офісе новаабранага прэзідэнта ЗША.

Штодзённы прэзідэнцкі брыфінг - гэта першы крок да таго, каб новая адміністрацыя ўзяла на сябе адказнасць за найважнейшыя дадзеныя выведкі.

Чакаецца, што Джо Байдэн абвесціць таксама склад каманды сваіх эканамічных дарадчыкаў. Паводле паведамленняў СМІ, сярод іх будуць асобы, з якімі Байдэн супрацоўнічаў у адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы.

Акрамя таго, прэс-сакратар яго прэзідэнцкай кампаніі Кейт Бедынгфілд будзе  прызначана на пасаду дырэктара па справах камунікацый, а Джэн Псакі на пасаду прэс-сакратара Белага дому.

аз