Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўнай пагрозай НАТА названа Расія

03.12.2020 15:38
Гэта вынікае са справаздачы групы экспертаў, якая была прадстаўлена ў аўторак на двухдзённым пасяджэнні міністраў замежных спраў НАТА.
-
Штаб-кватэра Паўночнаатлантычнага альянсу ў БруселіVon Senior Master Sgt. Adrian Cadiz - Secretary of defense visits NATO, Gemeinfrei, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47394716

«Мы ясна даем зразумець, што галоўнай пагрозай для Еўраатлантычнага дамовы з'яўляецца Расійская Федэрацыя», – заявіла былы міністр замежных спраў Польшчы, а цяпер дэпутат Еўрапейскага парламенту ад кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Анна Фатыга.

Такім чынам яна пракаментавала адзін з пунктаў справаздачы, складзенай для НАТА групай экспертаў. Ганна Фатыга прызнала, што «альянс павінен выпрацаваць новую стратэгічную канцэпцыю ў адказ на новыя выклікі».

Анна Фатыга ўваходзіць у склад групы 10 экспертаў, якую склікаў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на пачатку 2020 года з мэтай складання справаздачы, прысвечанай умацаванню палітычнага вымярэнне Паўночнаатлантычнага альянсу.

Ідэя стварэння групы экспертаў нарадзілася на саміце НАТА ў Лондане ў снежні 2019 года. Справаздача была прадстаўлены ў аўторак на двухдзённым пасяджэнні міністраў замежных спраў блоку НАТА.

niezalezna/эж