Як стала вядома ўчора, 10 снежня Дзярждэпартамент апавясціў кангрэсменаў, што назаўжды закрые Генеральнае консульства ЗША ва Уладзівастоку і прыпыніць працу дыппрадстаўніцтва ў Екацярынбургу. У той момант апавяшчэнне не прыцягнула асаблівай увагі, аднак яго копія трапіла ў распараджэнне агенцтва AP. Закрыццё звязанае з абмежаваннямі, усталяванымі расійскімі ўладамі ў 2017 годзе на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, якім дазволена працаваць у краіне, гаворыцца ў тэксце дакументу.
Гэтыя крокі з'яўляюцца «адказам на бягучыя кадравыя праблемы дыпмісіі ЗША ў Расіі ў сувязі з уведзеным Расіяй у 2017 годзе абмежаваннем колькасці персаналу, і, як следства, тупіковай сітуацыяй, якая ўзнікла ў РФ праз дыпламатычныя візы», сказана ў паведамленні.
Такім чынам адзіным дыпламатычным прадстаўніцтвам ЗША ў Расіі застанецца амбасада ў Маскве. Расія закрыла генконсульства ЗША ў Санкт-Пецярбургу ў 2018 годзе, пасля таго як ЗША распарадзіліся закрыць расійскае консульства ў Сіэтле ў адказ на атручэнне Скрыпалёў у Вялікабрытаніі.
iar/эж