Чарговыя еўрапейскія краіны прыпыняюць рэйсы з Вялікабрытаніі. Прычына – новы від каранавірусу, выяўлены ў Вялікабрытаніі. Мяркуецца, што ён значна больш заразны, чым папярэднія мутацыі, хаця і не больш смяротны. Больш за дзясятак краін прыпынілі палёты з Вялікабрытаніі, у тым ліку Францыя, Нідэрланды, Бельгія, Германія, Ірландыя і Балгарыя. Польшча спыніць іх сёння апоўначы.
Акрамя таго, не еўрапейскія краіны, у тым ліку Канада, Іран і Кувейт, не прымаюць самалётаў з Вялікабрытаніі. Ізраіль не прымае не толькі брытанцаў, але і жыхароў Паўднёвай Афрыкі і Даніі, дзе таксама быццам бы з'явіўся новы варыянт віруса. Эксперты з краін Еўрапейскага Саюза павінны сустрэцца ў 11.00 (13.00 мінскага часу) для абмеркавання тэрміновых рашэнняў па гэтым пытанні. Разглядаецца магчымасць забароны палётаў на тэрыторыі ЕС або абавязковым тэставанні для людзей, якія прыбываюць з Вялікабрытаніі. Упершыню новы штам віруса быў выяўлены ў Вялікабрытаніі ў верасні, а хутка пачаў распаўсюджвацца ў лістападзе. Спецыялісты сцвярджаюць, што ён значна лягчэй пранікае ў арганізм чалавека, хаця звестак аб падвышанай смяротнасці няма.
Па ўсім свеце ад COVID-19 памерла 1 693 000 чалавек, а агульная колькасць інфекцый перавысіла 76 мільёнаў. Такія дадзеныя прыводзяць навукоўцы з амерыканскага універсітэту Джона Хопкінса, якія сочаць за пандэміяй.
IAR/нг