Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Больш за 1500 грузавікоў не могуць вярнуцца ў Францыю

22.12.2020 15:31
Да гэтага часу вядуцца перамовы аб аднаўленні руху транспарту пад Ла-Маншам.
    ,   1500     .
Мяжа з Францыяй застаецца закрытай, больш за 1500 грузавікоў чакаюць на брытанскім боку. PAP/EPA/NEIL HALL

Гэта азначае, што мяжа з Францыяй застаецца закрытай, больш за 1500 грузавікоў чакаюць на брытанскім боку.

Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэль заявіла ў аўторак, што 650 грузавікоў затрымаліся на трасе M20 у Дувер, а 873 прыпаркаваны на паркоўках для грузавікоў у Кенце. Яна дадала, што ў аўторак будзе абнародавана інфармацыя пра перамовы з Францыяй аб аднаўленні транспартнага руху.

- Мы працуем над рашэннем. У нашых інтарэсах забяспечыць паток, сказала міністр у інтэрв'ю Sky News. Адно з разглядаемых рашэнняў – гэта хуткія тэсты драйвераў на наяўнасць каранавіруса ў портах.

З-за новай мутацыі каранавіруса, якая распаўсюджваецца ў Англіі, у нядзелю Францыя закрыла мяжу для прыбыцця з Вялікабрытаніі на 48 гадзін, і гэта датычыцца не толькі пасажырапатоку, але і перавозкі грузаў. Гэта прыводзіць да велізарных затораў.

З-за рашэння французскіх уладаў нават некалькі тысяч вадзіцеляў не могуць вярнуцца на кантынент. Многія з іх паходзяць з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку з Польшчы. Паводле ацэнак транспартнай галіны, каля 80 адсоткаў вадзіцеляў грузавікоў, якія ездзяць па Вялікабрытаніі, працуюць у кампаніях з Еўрапейскага Саюза.

Маршрут праз Ла-Манш – важны гандлёвы шлях, у калядны сезон каля 10 000 грузавікоў у дзень перамяшчаецца паміж Дуверам і Кале, у асноўным са свежай прадукцыяй.

ав