Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

СААЗ: Няма ніякіх прычын для занепакоенасці новым відам каранавіруса

22.12.2020 16:33
Вірус распаўсюджваецца хутчэй, але ён не больш смяротна небяспечны, чым ранейшыя варыянты. 
Лондан PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Сусветная арганізацыя аховы здароўя заяўляе, што ў Вялікабрытаніі няма ніякіх прычын для занепакоенасці новым відам каранавіруса. СААЗ заявіла, што органы аховы здароўя Вялікабрытаніі пастаянна перадаюць усю наяўную інфармацыю. Ёсць шмат прыкмет таго, што вакцыны, якія паступаюць на рынак, здольныя перамагчы вірус новага тыпу.

Новая мутацыя віруса з'явілася ў Вялікабрытаніі ў верасні, але ў сярэдзіне снежня даследаванні паказалі, што толькі ў Лондане гэта менавіта ён зʼяўляецца прычынай пераважнай большасці захворванняў. Паводле брытанскіх экспертаў, гэты від распаўсюджваецца на 70 адсоткаў хутчэй.

Супрацоўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заявілі, што не бачаць прычын для хваляванняў, бо вірус распаўсюджваецца хутчэй, але ён не больш смяротна небяспечны, чым ранейшыя варыянты. Аднак СААЗ адзначае, што новая мутацыя яшчэ не цалкам праверана. «Даследаванні антыцелаў працягваюцца ў той момант, калі мы гаворым пра гэта. Мы чакаем вынікаў выпрабаванняў у бліжэйшыя дні ці тыдні», – кажа Марыя Ван Керкховэ з СААЗ.

Эксперты лічаць, што вакцыны супраць каранавіруса таксама павінны быць эфектыўнымі супраць новага віду. Заяву па гэтым пытанні таксама выпусцілі кампаніі Pfizer і BioNTech, якія выпусцілі першую вакцыну, якая ўжо атрымала зялёнае святло ў Вялікабрытаніі, ЗША і Еўрапейскім Саюзе.

Новы варыянт каранавіруса, прывезены з Вялікабрытаніі, таксама быў выяўлены ў Аўстраліі, Даніі і Паўднёвай Афрыцы.

ав