Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве дзейнічае забарона на перамяшчэнне паміж тэрытарыяльнымі адзінкамі

23.12.2020 09:15
За спробу незаконна дабрацца да іншых частак краіны пагражаюць высокія штрафы.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Літве зноў запрацуюць пункты пропуску. З 12.00 на іх пачнуць правяраць  кіроўцаў, якія вырашылі пакінуць тэрыторыю сваёй тэрытарыяльнай адзінкі.  У мінулыя выходныя на такіх пунктаў былі затрыманыя і вернутыя назад амаль дзесяць тысяч машын.

Забарона на перамяшчэнне паміж тэрытарыяльнымі адзінкамі была ўведзена ў Літве тыдзень таму з мэтай абмежавання колькасці новых заражэнняў каранавірусам.  

На літоўскіх дарогах будзе ўстаноўлена каля 250 пунктаў пропуску. Правяраць кіроўцаў будуць каля 900 паліцыянтаў, жандараў і памежнікаў. Акцыя будзе доўжыцца да 27 снежня.

На гэты раз функцыянеры будуць кантраляваць не толькі кіроўцаў, якія ўязджаюць у буйныя гарады, але і тых, хто вырашыў іх пакінуць. За спробу незаконна дабрацца да іншых частак краіны пагражаюць высокія штрафы.

Тыдзень таму ўлады Літвы таксама ўвялі абмежаванні ў гандлі і паслугах. Чакаецца, што нацыянальны каранцін у Літве працягнецца да 31 снежня, але некаторыя абмежаванні будуць дзейнічаць да 3 студзеня.

Учора ў Літве ад COVID-19 памерлі 54 пацыенты – гэта найбольшая сутачная колькасць смерцяў з пачатку пандэміі ў гэтай краіне. Да гэтага часу ў Літве былі зафіксавана больш за 116 000 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

аз