Ан-26Автор: Igor Bubin - Photo http://russianplanes.net/images/to66000/065454.jpgGallery page http://russianplanes.net/f%21b%21t%21a%21c%21d%21l20%21g%21m786%21s0%21u%21r%21k%21v%21h%21i%21reg%21ser%21n%21p5Gallery page http://www.airliners.net/photo/Ukraine---Air/Antonov-An-26KPA/2058909/LPhoto http://cdn-www.airliners.net/aviation-photos/photos/9/0/9/
Ва Украіне арыштавалі дваіх супрацоўнікаў ВПС у сувязі з катастрофай ваеннага самалёта Ан-26, які ў канцы верасня разбіўся каля авіябазы пад Харкавам. У авіякатастрофе загінулі 26 чалавек.
Рашэннем суда камандзір вучэбнай базы ўкраінскіх ВПС ў Чугуеве пад Харкавам і кіраўнік палётаў часткі былі арыштаваны на два месяцы. Яны падазраюцца ў парушэнні правоў палётаў і правілаў падрыхтоўкі тэхнікі.
На волі застаецца трэцяя падазраваная па справе асоба, то бок камандуючы ВПС Украіны генерал Сяргей Драздоў, які падазраецца ў невыкананні службовых абавязкаў.
На падставе дадзеных з бартавых самапісцаў украінскія следчыя ўстанавілі, што непасрэднай прычынай катастрофы быў збой сістэмы кіравання і парушэнні ў працы аднаго з рухавікоў, а таксама памылкі ў арганізацыі палётаў.
Сярод 26 ахвяр катастрофы былі члены экіпажа і студэнты ваеннага авіяцыйнага ўніверсітэта.
аз