Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тысяч польскіх дальнабойшчыкаў не могуць вярнуцца ў краіну

23.12.2020 17:03
З поўначы Францыя зноў адкрыла мяжу, але пускае толькі тых кіроўцаў, якія маюць актуальны адмоўны вынік тэсту на каранавіруса.
       .
Тысяч польскіх дальнабойшчыкаў не могуць вярнуцца ў краіну.PAP/EPA/NEIL HALL

Пасольства Польшчы ў Вялікабрытаніі паведаміла, што кіроўцы польскіх фураў могуць зрабіць тэст на наяўнасць каранавіруса  ў двух месцах: на стаянках Stack/Brock (M20) і ў аэрапорце Мэнстан. У цяперашні час няма іншых пунктаў хуткага тэставання для дальнабойшчыкаў.

Пасольства дадало, што кіроўцы фураў, якія стаяць на стаянках Stack/Brock (M20) і Мэнстан, павінны там застацца і чакаць у чарзе на выпрабаванні.

Нагадваем, паводле інфармацыі консульскіх службаў Польшчы, на брытанска-французскай мяжы чакаюць некалькіх тысяч польскіх дальнабойшчыкаў. Польскія міністры запэўніваюць, што застаюцца ў кантакце са сваімі брытанскімі калегамі.

З поўначы Францыя зноў адкрыла мяжу, але пускае толькі тых кіроўцаў, якія маюць актуальны адмоўны вынік тэсту на каранавіруса. Брытанскі бок гарантуе, што ўсе кіроўцы пройдуць выпрабаванні ў максімальна кароткі час.

Брытанска-французская мяжа была закрыта ў панядзелак пасля таго, як у Вялікабрытаніі была выяўленая новая мутацыя каранавіруса.

аз