Каранавірусныя вакцыны ад Pfizer і BionTech пастаўлены ва ўсе краіны ЕЗ – праінфармавала старшыня Еўрапейскай камісіі.
Прышчэпкі пачнуцца заўтра ў 27 краінах. «Сёння мы гартаем старонку няпростага года», – пракаментавала ў Twitter Урсула фон дэр Ляен.
Кіраўнік ЕК падкрэсліла, што першыя вакцыны, як і было абяцана, трапілі ва ўсе краіны адначасова.
- Еўрапейскі саюз забяспечыў дастатковую колькасць вакцын для сваіх 450 мільёнаў грамадзян, але і для суседзяў – Ісландыі і Нарвегіі, – заявіла Урсула фон дэр Ляен.
Усяго Еўракамісія ад імя краін ЕЗ правяла перамовы з шасцю фармацэўтычнымі кампаніямі аб пастаўках вакцын у Еўропу і заключыла кантракт на амаль 2 мільярды доз.
яс