Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. PAP/EPA/JOHANNA GERON / POOL
Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен падпісалі ў Бруселі новае гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй.
Учора дамоўленасці паміж Бруселем і Лонданам ухвалілі краіны-члены ЕС, пагадзіўшыся на іх ажыццяўленне з 1 студзеня.
Падпісанне дакумента адбываецца паэтапна. Пасля падпісання ў Бруселі дамова будзе пастаўленая ў Лондан, дзе яе падпіша брытанскі прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.
У той жа час брытанскія дэпутаты і лорды прагаласуюць за ратыфікацыю пагаднення з Еўрапейскім Саюзам. Каралева Вялікабрытаніі падпіша дакумент сёння ўвечары.
Перамовы паміж Бруселем і Лонданам пачаліся ў сакавіку. Бакі дасягнулі дамоўленасцяў 24 снежня. Дзякуючы пагадненню з Новага года ў сілу не ўступаюць ніякія пошліны і іншыя гандлёвыя абмежаванні, некарысныя для абодвух бакоў.
аз