Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кітайскі суд прысудзіў да турмы васьмярых ганконгскіх актывістаў

30.12.2020 17:31
Актывісты хацелі бегчы на Тайвань пасля ўвядзення ў Ганконгу неадназначнага закона аб нацыянальнай бяспецы.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд у кітайскім горадзе Шэньчжэнь прысудзіў дзесяцярых ганконгскіх актывістаў, якія хацелі збегчы на Тайвань у жніўні бягучага года да пазбаўлення волі, тэрмінам ад 7 месяцаў да 3 гадоў. Двое непаўналетніх, якія суправаджалі прысуджаных падчас спробы ўцёкаў, сёння вярнуліся ў Ганконг.

Справа ганконгскімі актывістамі, якія на хуткасным катэры хацелі збегчы з Ганконга на Тайвань, звярнула ўвагу міжнароднай супольнасці. Аднак у залу суда не пусцілі  заходніх дыпламатаў, якія хацелі атрымаць статус назіральнікаў падчас працэсу.

Васьмёра актывістаў былі асуджаныя на сем месяцаў пазбаўлення волі за спробу незаконнага перасячэння кітайскай мяжы. Двое астатніх, якія арганізавалі ўцёкі - да 3 гадоў пазбаўлення волі. Усе дадаткова былі аштрафаваныя.

У сваю чаргу двое падлеткаў, якія таксама спрабавалі ўцячы, былі перавезены ў Ганконг. Кітайская пракуратура не выставіла ім абвінавачанняў.

Актывісты хацелі збегчы на Тайвань пасля ўвядзення ў Ганконгу неадназначнага закона аб нацыянальнай бяспецы.

аз