Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Азербайджан у абыход Расіі пачаў пастаўкі газу ў Еўропу

31.12.2020 16:04
Баку зможа пастаўляць у Еўропу штогод больш за 10 млрд кубаметраў газу на працягу мінімум 25 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Азербайджан пачаў камерцыйныя пастаўкі газу ў Еўропу па Трансадырятычным трубаправодзе (Trans Adriatic Pipeline, TAP). Гэта пацвердзілі ў чацвер, 31 снежня, у Міністэрстве энергетыкі краіны.

Баку зможа пастаўляць у Еўропу штогод больш за 10 млрд кубаметраў газу на працягу мінімум 25 гадоў. З гэтага аб'ёму прыкладна 8 млрд кубаметраў будзе атрымліваць Італія, па 1 млрд кубаметраў – Грэцыя і Балгарыя. Астатні абʼём будзе экспартавацца ў суседнія краіны.

Такім чынам на тэрыторыі Турэччыны стартавала прапампоўка па ўведзенай у строй у ліпені 2019 года транспартнай інфраструктуры для Паўднёвага газавага калідора. Менавіта па ім Азербайджан і пачаў пастаўляць блакітнае паліва ў Еўропу ў абыход Расіі.

pap/эж