Партугалія ўзяла на сябе лідарства пасля Германіі і сёння пачынае сваё паўгадавое старшынства ў Еўрапейскім Звязе.
Старшынства ў Савеце ЕЗ супадае з перыядам барацьбы з пандэміяй каранавіруса.
Партугалія павінна правесці Еўрапейскі Саюз праз пандэмію ў посткавідную эпоху.
- Дэвізам прэзідэнцтва з'яўляецца час дзеяння і выканання абяцанняў па справядлівай, экалагічнай і лічбавай рэканструкцыі, – сказаў кіраўнік партугальскага ўрада Антонія Коста.
Урад Лісабона хоча прыняцця закону аб клімаце і засяроджваецца на лічбавых пераўтварэннях у Еўропе. Партугалія таксама мае намер прысвяціць шмат месца сацыяльным праблемам і плануе арганізаваць саміт на гэтую тэму ў траўні ў Порту.
яс