Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Новым годам

01.01.2021 12:40
Гітанас Наўседа напісаў віншаваньне па-беларуску.
Гітанас Науседа Аўтар: Gitanas Nauseda by Augustas Didzgalvis.jpg:Augustas Didžgalvisderivative work: Homo ergaster (talk) - Gitanas Nauseda by Augustas Didzgalvis.jpg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=80333358

«Беларускаму народу сёлета выпала гістарычнае выпрабаванне — і біч кавіду, і крывавая барацьба за свабоду і дэмакратыю. У вашай барацьбе Літва і ўвесь ЭЗ — разам з беларускай грамадой! Цярпення, трываласці і веры! Жадаю, каб вашы надзеі ў новым годзе спраўдзіліся!» — напісаў Наўседа ў Twitter.

Гэта ўжо другі беларускамоўны допіс прэзідэнта Гітанаса Наўседы. У чэрвені ён заклікаў не запускаць Астравецкую АЭС.

яс