Паводле слоў Ан Ліндэ, дзясяткі тысяч дэманстрантаў у Беларусі выступаюць за гарантаванне іх правоў, і Швецыя заўсёды падтрымлівае людзей, якія патрабуюць дэмакратыі.
Ан Ліндэ не раз жорстка выказвалася ў адрас афіцыйнага Мінска. У сярэдзіне лістапада яна сустрэлася з экс-кандыдаткай у прэзідэнты Беларусі Святланай Ціханоўскай.
Швецыя пераняла старшынства ў АБСЕ ад Альбаніі.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прэм’ер-міністр Альбаніі Эды Рама накіраваў беларускім уладам ліст з просьбай арганізаваць візіт для яго і будучага старшыні арганізацыі Ан Ліндэ для сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду і апазіцыі.
Беларускія ўлады не далі згоды на візыт і адкінулі неаднаразовыя прапановы аб пасярэдніцтве АБСЕ для выхаду з палітычнага крызісу.
яс/паводле svaboda.org