Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Італьянскі ўрад адклаў адкрыццё зімніх курортаў

03.01.2021 16:11
Гарналыжныя цэнтры ў Італіі адкрыюцца не раней чым 18 студзеня
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERENA SCARDANZAN Dostawca: PAP/EPA

Італьянскі міністр аховы здароўя падпісаў адпаведную пастанову. Папярэдняя пастанова ўрада прадугледжвала, што лыжны сезон пачнецца 7 студзеня.

Рэгіёны і аўтаномныя правінцыі папрасілі ўрад перанесці дату адкрыцця лыжных трас, каб даць час дапасавацца да выканання эпідэміялагічных рэкамендацый Навукова-тэхнічнага камітэта. У адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі пад'ёмнікі і канатныя дарогі павінны працаваць аналагічна грамадскаму транспарту, дзе заняты толькі некаторыя месцы. Гэта прадугледжвае іх тэхнічную адаптацыю.

У пастанове, падпісанай міністрам аховы здароўя Раберта Сперанца, гаворыцца, што ў цяперашні час, таксама з-за міжнароднай эпідэміялагічнай сітуацыі, няма ўмоў, якія дазваляюць адкрыць гарналыжныя цэнтры 7 студзеня.

У паведамленні аб пераносе тэрмінаў адкрыцця схілаў і пад'ёмнікаў прадстаўнікі мясцовых улад горных раёнаў пішуць у заяве, што толькі пасля гэтага можна будзе спакойна пачаць лыжны сезон.

ПР/юл