Беларуская Служба

Важная кампанія адмаўляецца ад праекта «Паўночны паток-2» з-за новых санкцый ЗША

04.01.2021 10:51
Пашыраныя санкцыі ЗША забараняюць прадастаўляць паслугі праекту ў галіне, у прыватнасці, сертыфікацыі трубаправода.
.    .
Газ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.InspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нарвежская кампанія Det Norske Veritas (DNV GL) адмовілася сертыфікаваць газаправод «Паўночны паток-2» пасля яго завяршэння. Рашэнне на прамую звязана з прадаўжэннем санкцый ЗША, уключаных у абаронны бюджэт на 2021 год, паведамляе energetyka24.com.

«У адпаведнасці з санкцыямі DNV GL спыніць усялякую дзейнасць, звязаную з праверкамі трубаправода «Паўночны паток-2», усё да часу пакуль яны будуць дзейнічаць», – гаворыцца ў заяве. Кампанія дадае, што працэс паступовага спынення падтрымкі праекта працягваецца. Тут варта згадаць, што гэта пацверджанне інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў СМІ з кастрычніка/лістапада. Тады датчане паведамілі, што інвестар можа пачаць супрацоўніцтва з іншым суб'ектам, які прадаставіць адпаведны дакумент.

Пасведчанне аб адпаведнасці пабудовы праекту і дзеючым нормам неабходна, сярод іншага, для будаўніцтва газаправода ў дацкай частцы Балтыйскага мора, а таксама для яго далейшай эксплуатацыі. Рэгулярныя праверкі накіраваны на мінімізацыю магчымых пагроз для жыцця людзей, маёмасці і навакольнага асяроддзя.

У апошні тыдзень снежня 2020 года Дацкае марское агенцтва выдала паведамленне, у якім гаварылася, што 15 студзеня пачнецца пракладка трубаправоду ў тэрытарыяльных водах Каралеўства. У святле рашэння нарвежцаў названы тэрмін сурʼёзна пастаўлены пад сумнеў.

Пашыраныя санкцыі ЗША забараняюць прадастаўляць паслугі праекту ў галіне, у прыватнасці, сертыфікацыі трубаправода. Прыцягнутыя субʼекты маюць 30 дзён, каб прыстасавацца да абмежаванняў, альбо давядзецца сутыкнуцца з наступствамі.

ав