Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Неўзабаве на рынку EС з’явіцца другая вакцына супраць COVID-19

06.01.2021 10:02
Еўрапейскае агенцтва па леках аналізуе вакцыну супраць каранавіруса ад кампаніі Moderna.
        COVID-19.
Неўзабаве на рынку ЭС з’явіцца другая вакцыа супраць COVID-19.PAP/EPA/ROBIN VAN LONKHUIJSEN

Еўрапейскае агенцтва па леках сёння ацэніць вакцыну супраць COVID-19 ад кампаніі Moderna. Цалкам верагодна, што згаданая ацэнка будзе станоўчай.  Аднак у канчатковым рахунку, гэта Еўрапейская камісія павінна дазволіць на продаж вакцыны на рынку ЕС.

Эксперты Еўрапейскага агенцтва па леках сустрэліся пазаўчора, але не прынялі рашэння, паясняючы, што патрабуюць больш часу для аналізу дадатковай інфармацыі аб вакцыне.

Калі агенцтва дасць зялёнае святло, то вакцына супраць каранавіруса, выпушчаная кампаніяй Moderna стане другой на рынку ЕС. Нагадваем, першай вакцынай супраць COVID-19, якую ўхваліла Еўракамісія з’яўляецца вакцына кампаніі  Pfizer/BionTech.

Эксперты агенцтва таксама аналізуюць інфармацыю пра працу навукоўцаў з Оксфардскага ўніверсітэта і кампаніі AstraZeneca.

У агульнай складанасці Еўрапейская камісія ад імя краін ЕС правяла перамовы аб пастаўках вакцын з шасцю фармацэўтычнымі кампаніямі і заключыла кантракт на два мільярды доз.

аз