Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

YouTube часова прыпыніў канал Дональда Трампа

13.01.2021 09:31
Гэта чарговы інтэрнэтны сэрвіс, які заблакаваў канал прэзідэнта ЗША.
Дональд Трамп PAP/EPA/Samuel Corum / POOL

YouTube часова прыпыніў канал прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. З канала таксама быў выдалены адзін з размешчаных там відэазапісаў. Сэрвіс абвінавачвае амерыканскага прэзідэнта ў падбухторванні да гвалту. У выніку ягоны канал быў прыпынены на тыдзень, а гэта значыць, што цягам згаданага часу палітык не зможа размяшчаць на ім новага кантэнта. Адміністратары паведамілі, што блакада можа быць прадоўжаная.

На мінулым тыдні акаўнты Дональда Трампа выдалілі, сярод іншага, Twitter і Facebook. Таксама былі выдалены акаўнты выбарчага штаба прэзідэнта. Гэтыя рашэнні звязаны з масавымі беспарадкамі, якія адбыліся ў Вашынгтоне, калі ў сядзібу парламента ўварваліся пратэстоўцы, у тым ліку прыхільнікі Дональда Трампа.

У выніку сутыкненняў з паліцыяй загінулі чатыры чалавекі. Тады Twitter абвінаваціў Дональда Трампа ў падбухторванні да гвалту, а сам прэзідэнт і яго прыхільнікі заявілі  пра цэнзуру. Яны звярнулі ўвагу на тое, што сайт заблакаваў відэазапіс Дональда Трампа, у якім ён заклікаў дэманстрантаў разысціся.

Прэзідэнт  ЗША абвясціў, што разглядае магчымасць стварэння ўласнай платформы ў сацыяльных сетках.

аз