Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны паведаміў, што плануе прыляцець у Расію 17 студзеня. Нягледзячы на спробу атручвання, Навальны не плануе заставацца ў Германіі, дзе праходзіў лячэнне і рэабілітацыю.
Палітык не плануе заставацца ў палітычнай эміграцыі. Аляксей Навальны сказаў, што сумуе па Расіі і па Маскве. 17 студзеня ён вернецца рэйсам дзяржаўнай расійскай кампаніі «Победа», квіток на рэйс ён ужо купіў.
„Пытання „вяртацца ці не“ перада мною не стаяла ніколі. Проста таму, што я не з’язджаў. Мне прывезлі ў Германію ў рэанімацыйнай скрынцы, па адной прычыне: мяне спрабавалі забіць», - заявіў палітык.
аз