Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША абвінаваціла прэзідэнта Дональда Трампа ў працэдуры імпічменту. За імпічмент прагаласавалі 232 кангрэсмены, супраць - 197. Абвінавачанне датычыць „падбухторвання натоўпу да мяцяжу”.
Цяпер прагаласаваць у пытанні аб адхіленні Дональда Трампа ад пасады прэзідэнта павінна верхняя палата парламента - Сенат. Аднак гэта, хутчэй за ўсё, не адбудзецца да да канца тэрміну яго паўнамоцтваў. Зараз сенатары знаходзяцца ў адпачынку да 19 студзеня, а лідар сенацкай большасці рэспубліканец Мітч Макконэл адмовіўся склікаць экстранае пасяджэнне палаты. Гэта азначае, што пытанне аб імпічменце будзе разгледжанае пасля інаўгурацыі Джо Байдэна.
Імпічмент Дональду Трампу падтрымалі ўсе дэмакраты і дзесяць рэспубліканцаў. Падчас дэбатаў яны сцвярджалі, што Дональд Трамп справакаваў напад на Кангрэс падчас падліку галасоў выбаршчыкаў на выбарах, на якіх перамог Джо Байдэн. У выніку масавых беспарадкаў загінулі пяць чалавек, у тым ліку паліцыянт.
Неўзабаве пасля абвяшчэння рашэння Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША з'явілася відэа, на якім Дональд Трамп асуджае гвалт. Ён таксама заявіў, што загадаў федэральным ведамствам падтрымліваць парадак падчас перадачы ўлады 20 студзеня.
аз