Група экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбыла ў кітайскі горад Ухань для расследавання крыніцаў пандэміі каранавіруса. Іх місія ў Кітаі будзе доўжыцца месяц. Аднак спачатку эксперты правядуць два тыдні ў каранціне, абавязковым для ўсіх, якія прыязджаюць у Кітай.
Групу з 10 незалежных міжнародных экспертаў узначальвае Пітэр Бен Эмбарэк - галоўны эксперт СААЗ па хваробах жывёл. Пасля заканчэння двухтыднёвага каранціну эксперты правядуць ва Ухане размовы з работнікамі бальніц, навукова-даследчых устаноў і супрацоўнікамі базару, дзе ўпершыню была выяўлена ўспышка каранавіруса.
Эксперты СААЗ не чакаюць ніякіх перашкодаў з боку кітайскіх уладаў, але папярэджваюць, што місія, хутчэй за ўсё, не дасць адназначных адказаў на пытанні аб прычынах пандэміі.
Расследаванне СААЗ праводзіцца з мэтай адказаць на пытанне аб тым, як вірус трапіў ад жывёл да чалавека.
аз