Беларуская Служба

Расійскія праваахоўныя службы рыхтуюцца да вяртання Аляксея Навальнага

17.01.2021 13:27
У раёне аэрапорта Унукава можна ўбачыць паліцэйскія машыны; перад тэрміналам пастаўлена металічная агароджа.
      2013 .
Навальны падчас выбараў мэра Масквы ў 2013 годзе.Аўтар: IlyaIsaev — Уласны твор, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31173231

У раёне аэрапорта Унукава ў Маскве, куды апазіцыянер Аляксей Навальны павінен прыляцець з Германіі ў нядзелю ўвечары, можна ўбачыць паліцэйскія машыны; перад тэрміналам была пастаўлена металічная агароджа.

У Санкт-Пецярбургу паліцыя затрымала прыхільнікаў Навальнага. Яны збіраліся ехаць у Маскву цягніком, каб вечарам прывітаць актывіста апазіцыі па вяртанні ў краіну.
Пецярбургскі партал «Фантанка» паведаміў, што з-за прыбыцця Навальнага сілавыя структуры ў асноўных гарадах Расіі знаходзяцца ў стане павышанай гатоўнасці. У нядзелю працуюць супрацоўнікі дэпартаментаў Міністэрства ўнутраных спраў і Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) па барацьбе з экстрэмізмам, а таксама падраздзяленні Расгвардыі.

Аднак, праваахоўным органам было прадпісана дзейнічаць агрэсіўна толькі пры неабходнасці, каб пазбегнуць ахвяр, якія могуць стаць сімвалам, паведамляе «Фантанка».

Паплечнікі Навальнага заклікалі яго прыхільнікаў сустракаць яго ў аэрапорце па вяртанні з Германіі. У пятніцу пракуратура Масквы папярэдзіла пра «публічнае мерапрыемства» ў аэрапорце Унукава, якое праходзіць без дазволу. Арганізацыя гэтага «мерапрыемства» і ўдзел у ім пацягнуць «адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам», – абвясціла пракуратура.

Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі абвясціла, што зробіць усё неабходнае для арышту Навальнага. Раней служба прасіла суд замяніць умоўны тэрмін, да якога Навальны быў прыгавораны ў 2014 годзе, адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Навальны апынуўся ў Германіі ў жніўні 2020 года, калі па просьбе сям'і быў дастаўлены з омскага шпіталя пасля спробы атручэння.

ав