Беларуская Служба

Украіна атрымае 15 мільёнаў доз вакцыны NovaVax

22.02.2021 13:03
Усяго ва Украіну трапіць 15 мільёнаў доз прэпарата амерыканскага фармацэўтычнага канцэрна.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна атрымае дадаткова 5 мільёнаў доз вакцыны супраць COVID-19 ад амерыканскага канцэрна NovaVax, паведаміў у Фэйсбуку міністр аховы здароўя краіны Максім Сцяпанаў. Усяго ў гэтую краіну трапіць 15 мільёнаў доз згаданага прэпарата.

Міністр дадаў, што першыя пастаўкі гэтай вакцыны паступяць ва Украіну ў ліпені.

Амерыканскую вакцыну NovaVax выпускае інстытут у Пуне ў Індыі, дзе міністр Сцяпанаў узгадніў дадатковыя пастаўкі згаданага прэпарата.

У сераду Сцяпанаў абвясціў, што ва Украіне пачнецца вакцынацыя з выкарыстаннем AstraZeneca. Раней было абвешчана, што ўкраінцаў пачнуць прывіваць у лютым.

аз