Неўзабаве магчымыя чарговыя санкцыі ЕС супраць Беларусі. У сваю чаргу Варшава, як заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау(Zbigniew Rau), прасоўвае ідэю плана эканамічнай падтрымкі Беларусі.
Рэпрэсіі мінскага рэжыму супраць грамадзян былі адной з тэм учорашняй сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін у Бруселі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў пасля сустрэчы, што праца над чацвёртым пакетам санкцый можа пачацца ў бліжэйшы час.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау чарговы раз заклікаў да стварэння плана падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
Нагадваем, план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі - гэта ідэя Польшчы, якую ў мінулым годзе на саміце ЕС падтрымалі лідары 27 краін і даручылі Еўрапейскай камісіі яго падрыхтаваць:
- Еўрапейская Камісія плануе яго прадставіць, аднак пакуль мы не ведаем, калі гэта адбудзецца. Тым ня менш усё больш міністраў замежных спраў краінаў ЕС, пачынаюць разумець, што адным са спосабаў вырашэння сітуацыі ў Беларусі з’яўляецца менавіта распрацаванне і ажыццяўленне гэтага плана.
Наступная сустрэча міністраў замежных спраў ЕС адбудзецца праз месяц. Магчыма, адной з тэм стане сітуацыя ў Беларусі.
аз