Уначы згарэў аўтамабіль аднаго з супрацоўнікаў пасольства Польшча ў Германіі
«На дадзены момант цяжка сказаць, ці матывацыя злачынцы мела палітычны характар», - сказаў прэс-сакратар пасольства Дарыюш Паўлась.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TechLine/CC0 Public Domain
Уначы згарэў аўтамабіль аднаго з супрацоўнікаў пасольства Польшчы ў Германіі. Згаданую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар дыпламатычнай місіі і нямецкіх СМІ.
„Ноччу аўтамабіль аднаго з нашых супрацоўнікаў згарэў”, - заявіў прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Берліне Дарыюш Паўлась(Dariusz Pawłoś). Расследаваннем справы займаецца паліцыя. Нямецкая штодзёнка Berliner Zeitung мяркуе, што невядомыя зламыснікі падпалілі машыну наўмысна.
„На дадзены момант цяжка вызначыць, ці матывацыя злачынцы мела палітычны характар”, - дадаў Дарыюш Паўлась.
аз