Беларуская Служба

Упершыню ў лонданскай National Gallery пакажуць польскую карціну

01.03.2021 15:04
Працу Яна Матэйкі пад загалоўкам: „Астраном Капернік, то бок размова з Богам” можна будзе глядзець у Лондане з 21 траўня.
    ,     .
Карціна Яна Матэйкі „Астраном Капернік, то бок размова з Богам”.Autorstwa Jan Matejko - www.pinakoteka.zascianek.pl, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=18622

Карціна Яна Матэйкі „Астраном Капернік” будзе прэзентавацца ў Лондане у траўні. Першая ў гісторыі прэзентацыя польскага шэдэўра ў Вялікабрытаніі ўжо двойчы адтэрміноўвалася з-за пандэміі каранавіруса. Цяпер Нацыянальная галерэя абвясціла, што працу Яна Матэйкі пад загалоўкам: „Астраном Капернік, то бок размова з Богам” можна будзе глядзець у Лондане з 21 траўня бягучага года.

Гэта першая польская карціна ў гісторыі, якая будзе прэзентавацца  ў вядомым будынку на Трафальгарскай плошчы.

Улады Вялікабрытаніі плануюць адкрыць музеі і галерэі ў краіне не раней, чым 17 траўня. Аднак адміністрацыя прэм'ера Барыса Джонсана падкрэслівае, што калі сітуацыя з эпідэміяй не палепшыцца, то адмена абмежаванняў можа быць адтэрмінаваная.

Прэзентацыя працы Яна Матейкі – гэта частка праграмы „Незалежная”. Карціну будзе суправаджаць гістарычны выпуск кнігі Мікалая Каперніка.

аз