Славацкі Дзяржаўны інстытут лекавых сродкаў не пагадзіўся на выкарыстанне ў краіне расійскай вакцыны „Спутнік”. Першая партыя, то бок 200 тысяч доз з 2 мільёнаў, замоўленых Славакіяй, была пастаўленая ў краіну на пачатку сакавіка. Аднак прабелы ў дакументацыі не дазваляюць ухваліць выкарыстанне расійскай вакцыны.
Прэс-сакратар інстытута Магдалена Юркемікова паведаміла, што немагчыма таксама параўнаць асобныя партыі прэпарата, якія выкарыстоўваюцца ў іншых краінах. У сваю чаргу мясцовыя СМІ паведамляюць, што заказаныя дзяржавай расійскія вакцыны адрозніваюцца ад тых, якія ў лютым апісваў навуковы часопіс „The Lancet”. У гэткай сітуацыі Дзяржаўны інстытут лекавых сродкаў запатрабаваў у расійскага вытворцу ліквідаваць прабелы ў дакументацыі.
У Славакіі расце зацікаўленне вакцынацыяй супраць COVID-19. Даследаванне Славацкай акадэміі навук паказала, што прывіцца хоча рэкордная колькасць, то бок каля 42% рэспандэнтаў, а 7% заявілі, што ўжо прывіліся.
Найбольшым даверам рэспандэнтаў карыстаецца прэпарат Pfizer/BioNTech, а найменшым - AstraZeneca. Аб гатоўнасці прывіцца расійскай вакцынай заявілі 55% тых, хто хоча прышчапіцца.
аз