Прадстаўнікі ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Польшчы і Літвы пацвердзілі ў сераду сваю нязменную падтрымку суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў Украіны. Яны таксама абмеркавалі асцярогі з нагоды павелічэння расійскай ваеннай актыўнасці ў рэгіёне, заявіў Пентагон.
Як паведамляецца ў заяве Міністэрства абароны ЗША, в.а. намеснік міністра абароны ЗША па пытаннях палітыкі Аманда Доры прыняла ўдзел у віртуальнай сустрэчы калег з НАТА – з Канады, Літвы, Польшчы і Вялікабрытаніі, якія – як падкрэслівалася – «уносяць ключавы ўклад у дапамогу ў бяспецы Украіны». Сустрэчу правёў брытанскі міністр абароны Бэн Уолас.
Урадавыя чыноўнікі «пацвердзілі сваю нязменную падтрымку суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў Украіны і абмеркавалі занепакоенасць ростам расійскай ваеннай актыўнасці ў рэгіёне», гаворыцца ў прэс-рэлізе. Таксама было адзначана, што «дэстабілізуючыя дзеянні Расіі падрываюць дээскалацыю напружанасці, дасягнутую дзякуючы пагадненню, якое было ўзгоднена 27 ліпеня 2020 г. Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)».
Удзельнікі сустрэчы «зноў заявілі аб сваім абавязацельстве забяспечыць навучанне і падтрымку для нарошчвання патэнцыялу сіл Украіны па захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і прадаўжэнні прагрэсу ў напрамку ўзаемадзеяння NATO», напісаў Пентагон.
ав