Беларуская Служба

Расійскія інтэлектуалісты выступілі ў абарону Навальнага

08.04.2021 10:31
Група расійскіх пісьменнікаў, паэтаў і навукоўцаў звярнулася з заклікам аказаць медыцынскую дапамогу Аляксею Навальнаму.
  ,
Калонія ў Пакрове, дзе сядзіць Аляксей Навальны PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Сярод аўтараў: пісьменніца Людміла Уліцкая, рэжысёр Уладзімір Мірзоеў, журналіст Віктар Шэндэровіч і паэт Лью Рубінштэйн. Аляксей Навальны знаходзіцца ў санітарнай палаце калоніі. Яго адвакаты паінфармавалі, што ў яго хворы пазваночнік, што праяўляецца болем спіны і ног. Палітык праводзіць галадоўку пратэсту з 31 сакавіка.

Кожны ўдзельнік акцыі апублікаваў у Інтэрнэце відэа са сваім выступленнем. Пісьменніца Людміла Уліцкая параўнала сітуацыю Аляксея Навальнага з бойкай рыцара і цмока. «Хацелася б, каб Навальны змог выйсці з гэтай жудаснай сітуацыі, хаця прызнаю, што не ўпэўнена, што цмок выпусціць яго жывым. Калі грамадства не прадухіліць смерць Навальнага, гэта будзе азначаць, што кожны з нас наступны», – падкрэсліла пісьменніца.

Кожны з удзельнікаў праекта пад лозунгам «свабода Навальнаму» звяртаецца да расійскіх уладаў з просьбай аказаць апазіцыянеру адпаведную медыцынскую дапамогу і спыніць катаванні.

ав