Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, які знаходзіцца з візітам ва Украіне, разам з кіраўніком украінскай дыпламатыі Дзмітрыем Кулебай ушанаваў памяць тысяч ахвяр расійскай агрэсіі ва Украіне. Цырымонія адбылася ля сцен Міхайлаўскага сабору ў Кіеве.
Сённяшні надзвычайны і тэрміновы візіт міністра Раў звязаны з пагрозай міру на межах Украіны і дэстабілізуючымі дзеяннямі Расіі – гаворка ідзе пра абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны, уключаючы канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы, і актывізацыю расійскай прапаганды.
Міністры Збігнеў Раў і Дзмітрый Кулеба таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя са стратэгічным партнёрствам дзвюх краін. Яны тычыліся, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і эканомікі.
ав