Беларуская Служба

ЗША занепакоеныя канцэнтрацыяй расійскіх войск на мяжы з Украінай

10.04.2021 15:45
Вашынгтон настроены прыняць адэкватныя меры для вырашэння любых агрэсіўных дзеянняў Крамля.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Stefani Reynolds / POOL Dostawca: PAP/EPA

Злучаныя Штаты праводзяць кансультацыі з Расіяй па сітуацыі на мяжы з Украінай, заявіла прэс-сакратар Белага дома Джэйн Псакі.

Два дні таму Вашынгтон паведаміў, што абмяркоўвае падзеі ў гэтым рэгіёне са сваімі саюзнікамі па НАТА, і выказаў занепакоенасць тым, што "Расія сканцэнтравала шмат войск, найбольш з 2014 года на мяжы з Украінай".

- Зразумела, мы працуем разам на многіх узроўнях. На мінулым тыдні адбыўся тэлефонны званок на ўзроўні міністраў абароны. Быў таксама званок дзяржсакратара; мы таксама вядзём перамовы на больш нізкіх узроўнях.

У той жа час Джэйн Псакі пацвердзіла, што ЗША настроены прыняць адэкватныя меры для вырашэння любых магчымых агрэсіўных дзеянняў Крамля. "Наступствы будуць - некаторыя бачныя няўзброеным вокам, іншыя - схаваныя", - запэўніла прэс-сакратар.

Паводле звестак Bloomberg, адміністрацыя Белага дома, прааналізаваўшы "варожыя дзеянні" Расіі, гатовая ўвесці супраць Расіі санкцыі, у тым ліку тыя, якія закрануць людзей, блізкіх да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

IAR/юл