Беларуская Служба

Пуцін не хоча размаўляць з Зяленскім

12.04.2021 13:07
Крэмль не адказаў на заклікі Украіны пагутарыць пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, паведамляюць прадстаўнікі прэзідэнта Зяленскага.
Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE / HANDOUT

Уладзімір Зяленскі хоча паразмаўляць з Уладзімірам Пуціным пра абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, паведаміла прэс-сакратар украінскага прэзідэнта. Аднак, паводле Юліі Мендэль, Крэмль не адказаў на заклікі Украіны. Украінскі бок спадзяецца, што гэта не адмова ад дыялогу.

Паводле ўкраінскіх уладаў, Расія сканцэнтравала каля 40 тысяч жаўнераў на ўсходняй мяжы Украіны і столькі ў акупаваным Крыме.

Ужо некалькі тыдняў Кіеў паведамляе аб эскалацыі ваеннай напружанасці на мяжы з Расіяй і ў Данбасе. Пра гэта ўкраінскія ўлады размаўлялі, сярод іншага, з прэзідэнтам ЗША і генеральным сакратаром НАТА. На мінулым тыдні ўкраінскую сталіцу наведаў таксама кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау.

аз