Беларуская Служба

Падчас камандзіроўкі ў Маскву затрыманы амерыканскі адвакат беларускага паходжання

14.04.2021 11:24
Да выезду з Беларусі ён быў актывістам беларускай апазіцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne7713 Photography/Shutterstock

Беларус Юрась Зянковіч, які жыве ў ЗША і працуе там адвакатам, затрыманы падчас знаходжання ў Маскве, а пазней пераведзены ў СІЗА КДБ у Мінску. Супрацоўнікі ў цывільнай вопратцы падчас арышту 11 красавіка заявілі, што арыштоўваюць «падазраванага ў тэрарызме».

Зянковіч жыве ў ЗША з 2007 года, дзе працуе адвакатам. Да выезду з Беларусі ён быў актывістам беларускай апазіцыі. У Маскве знаходзіўся ў камандзіроўцы.

У аўторак КДБ пацвердзіў арышт беларускага палітолага Аляксандра Фядуты «па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства». Напярэдадні яго сваякі заявілі, што ён прапаў без вестак у Маскве. Невядома, ці быў ён затрыманы ў расійскай сталіцы, ці на тэрыторыі Беларусі.

КДБ паведаміў, што лідар апазіцыйнага Беларускага народнага фронту (БНФ) Рыгор Кастусёў быў затрыманы па той самай крымінальнай справе, што і Фядута.

ПАД/нг

Адвакат з Амерыкі распавядае пра побыт у беларускай турме

16.09.2020 15:26
Юрась прыляцеў у Беларусь, каб прагаласаваць на выбарах і... трапіў у мядзельскі арышт.