Беларуская Служба

Спецслужбы затрымалі студэнта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту па падазрэнні ў падрыхтоўцы нападу на калядным кірмашы

16.12.2025 10:32
Напад меў на мэце запалохванне людзей і падтрымку «Ісламскай дзяржавы».
 .
Ілюстрацыйнае фота. fot. jarmark.chorzow.eu

Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) затрымала студэнта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту (KUL), падазраванага ў падрыхтоўцы нападу на калядным кірмашы, паведаміў прэс-сакратар каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі.

Паводле слоў Дабжынскага, супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі Матэвуша В., студэнта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту, падазраванага ў падрыхтоўцы масавага нападу на калядным кірмашы, які ён планаваў здзейсніць з выкарыстаннем выбуховых рэчываў.

«Раней мужчына атрымліваў веды аб тым, як самастойна вырабляць матэрыялы, якія павінны былі быць выкарыстаны для здзяйснення тэрарыстычнага акту. Ён таксама планаваў далучыцца да тэрарыстычнай арганізацыі, каб атрымаць дапамогу ў ажыццяўленні запланаванай дзейнасці. Мэтай злачынства было запалохванне людзей і падтрымка «Ісламскай дзяржавы», – напісаў прэс-сакратар на платформе X.

Падчас расследавання супрацоўнікі ABW канфіскавалі носьбіты дадзеных і прадметы, звязаныя з ісламам. «Па рашэнні суда мужчына правядзе наступныя тры месяцы пад вартай.

Справа расследуецца.

PAP/вх