Беларуская Служба

Еўрасаюз і НАТА падтрымліваюць амерыканскія санкцыі супраць Расіі

15.04.2021 16:28
ЗША выдалілі 10 расійскіх дыпламатаў і ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і кампаній.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі саюз падтрымаў санкцыі ЗША супраць Расіі за дэстабілізацыйныя дзеянні, уключаючы хакерскія атакі. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль напісаў, што Расія стаіць за хакерскай атакай на праграмнае забеспячэнне ІТ-кампаніі SolarWinds, якое выкарыстоўвалася кампаніямі, установамі і ўрадамі па ўсім свеце, уключаючы краіны ЕС.

„Мы падзяляем занепакоенасць нашых партнёраў у сувязі з ростам колькасці злачынстваў у віртуальнай прасторы”, - напісаў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Амерыканскія санкцыі падтрымаў таксама Паўночнаатлантычны альянс. „Хаўруснікі НАТА падтрымліваюць ЗША і салідарныя з імі”, - чытаем у заяве альянса.

Нагадваем, Белы дом паведаміў, што ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі і выслалі 10 расійскіх дыпламатаў. Санкцыі з'яўляюцца адказам на агрэсіўныя дзеянні Масквы, уключаючы акупацыю Крыма, умяшанне ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША і фінансаванне ўзнагарод за напады на амерыканскія войскі ў Афганістане.

Са Злучаных Штатаў былі выдаленыя 10 дыпламатаў. Акрамя таго, санкцыі былі ўведзены таксама супраць расійскіх прыватных асоб і кампаній. Указ па гэтай справе  выдаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

аз