13 пацыентаў загінулі ў выніку пажару ў «кавідным» аддзяленні ў Індыі. Інцыдэнт адбыўся ў прыгарадзе Мумбаі. Пажар пачаўся раніцай у той частцы бальніцы, дзе лячыліся 17 чалавек. Чацвярых з іх удалося эвакуяваць. Пажар быў пагашаны.
У Індыі другі дзень запар была зафіксаваная рэкордная колькасць заражэнняў каранавірусам. За суткі было зарэгістравана больш за 330 000 выпадкаў. Загінулі 2263 чалавекі. На сённяшні дзень у Індыі зарэгістравана больш за 16 мільёнаў інфекцыяў. З-за COVID-19 загінулі амаль 187 тыс чалавек.
Агульная колькасць выпадкаў захворвання ў свеце складае больш за 145 мільёнаў. Да гэтага часу выздаравелі больш за 123 мільёны чалавек. Колькасць ахвяр пандэміі перавысіла 3 мільёны 85 тысяч.
ІАР ПР/нг