Прэм'ер-міністры Польшчы, Венгрыі і Славакіі выказваюць салідарнасць з Чэхіяй у сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі. У сумеснай дэкларацыі кіраўнікі ўрадаў краін Вышаградскай групы асудзілі ўдзел агентаў расійскай ваеннай разведкі ў дзеяннях, якія прывялі да выбуху на складзе боепрыпасаў у Врбеціцах у 2014 годзе.
Выяўленне згаданага факту прывяло да крызісу ў чэска-расійскіх адносінах і высылкі дыпламатаў з абедзвюх краін. Згаданае пытанне абмяркоўвалася падчас відэаканферэнцыі, aрганізаванай па ініцыятыве прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Кіраўнікі ўрадаў краін Вышаградскай групы абмеркавалі таксама больш шырокі кантэкст палітыкі ў дачыненні да Расіі і спробу выпрацаваць комплексныя меры па гэтай справе. Яны абмяркоўвалі, між іншым, як пераканаць нямецкіх партнёраў у тым, што будаўніцтва Nord Stream 2 - гэта шкодны праект.
аз