У праваслаўнай царкве сёння Вялікі Чацвер. Раніцай у храмах адбылася Літургія святога Васіля Вялікага, падчас якой рыхтуюцца дары для хворых. Найважнейшай асаблівасцю гэтага дня з'яўляецца літургічны ўспамін аб устанаўленні таямніцы Эўхарыстыі.
У некаторых храмах падчас святкавання Вялікага чацвярга мітрапаліты здзяйсняюць абрад абмывання ног дванаццаці святарам у памяць аб евангельскай падзеі, калі Ісус абмываў ногі сваім вучням. У Вялікі чацвер таксама здзяйсняецца асвячэнне святой міры.
Увечары набажэнствам сустракаецца надыход пятніцы Страснога тыдня. Вернікі, стоячы з запаленымі свечкамі, слухаюць 12 урыўкаў Евангелля, якія распавядаюць аб пакутах і смерці на крыжы Ісуса Хрыста, – кажа айцец Мікалай Астапчук з падляскага мястэчка Гарадок:
-Гэта вельмі кранальнае набажэнства, мы ўзгадваем цярпенне Ісуса. Мы праспяваем вельмі трагічныя і адначасова ўрачыстыя момант з жыцця Ісуса – цярпенне, укрыжаванне і перанос яго цела ў труну.
У сувязі з эпідэмічнымі абмежаваннямі ў большасці праваслаўных прыходаў Падляшша набажэнствы транслююцца праз сеціва.
Вялікі чацвер у народнай традыцыі называюць «чыстым» або прост «жыльнік». У гэты дзень павінна быць завершана ўся прыборка ў хаце.
iar/эж