Беларуская Служба

ЗША віншуюць Польшчу з Днём Канстытуцыі 3 траўня 1791 года

03.05.2021 08:26
Энтані Блінкен нагадаў, што абедзве краіны прынялі асноўныя законы яшчэ ў XVIII стагоддзі і менавіта ў гэты перыяд свае вытокі атрымала дружба паміж Польшчай і ЗША.
Sekretarz stanu USA Antony Blinken
Sekretarz stanu USA Antony BlinkenFoto: Reuters/Forum

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен павіншаваў Польшчу з 230-ай гадавінай прыняцця Канстытуцыі 3 траўня. У адмысловай заяве палітык нагадаў, што абедзве краіны прынялі свае асноўныя законы яшчэ ў канцы XVIII стагоддзі і менавіта ў гэты перыяд свае вытокі атрымала глыбокая дружба паміж Польшчай і ЗША.

Энтані Блінкен падкрэсліў, што ў цяперашні час польска-амерыканскан супрацоўніцтва развіваецца на многіх палях, у тым ліку на ўзроўні Паўночнаатлантычнага альянсу, Пагаднення аб умацаванні абароннага супрацоўніцтва або ініцыятывы Трохмор'я.

«Будучы сталым хаўруснікам і сябрам, Злучаныя Штаты выказваюць сардэчныя пажаданні ўсім палякам у гэты асаблівы дзень, і мы чакаем паглыблення і пашырэння нашага трансатлантычнага партнёрства ў найбліжэйшыя гады», – гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў.

iar/эж

Прафесар Мірановіч: Канстытуцыя 3 траўня была пагрозай для еўрапейскіх абсалютызмаў

03.05.2021 13:12
«Творчасць і навуковая думка Вальтэра, Русо, Дзідро і Мантэск’ё знайшла сваё наўпроставае адлюстраванне ў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай» .