Беларуская Служба

Еўракамісія прапануе зняць эпідэмічныя абмежаванні на ўезд у ЕЗ

03.05.2021 12:47
Замест гэтага Брусель прапануе прыняць падыход, які будзе ўлічваць тэмпы вакцынацыі і эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце.
zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis  Shutterstock.com
zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com .

Еўрапейская Камісія звярнулася ў панядзелак да краінаў Еўрапейскага Звязу з просьбай змякчыць дзеючыя ў цяперашні час абмежаванні на паездкі ў ЕЗ. Замест гэтага Брусель прапануе прыняць падыход, які будзе ўлічваць тэмпы вакцынацыі і эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце.

«Камісія прапануе дазволіць уезд у ЕЗ-па іншых, не толькі працоўны прычынах, – не толькі ўсім людзям з краін з добрай эпідэміялагічнай сітуацыяй, але і ўсім людзям, якія атрымалі апошнюю дозу вакцыны, ухваленай у ЕЗ. Гэта можа быць распаўсюджана таксама на вакцыны, якія прайшлі працэдуру экстранага зацвярджэння СААЗ», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным Еўракамісіяй.

Акрамя таго, Еўракамісіся запрапанавала павысіць парог колькасці інфекцый, які выкарыстоўваецца для вызначэння таго, ці павінны дазваляцца паездкі з канкрэтнай краіны.

pap/эж

Амаль 11 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

28.04.2021 16:37
Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае чарговыя 10 мільёнаў доз прышчэпкі.