Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Славенію

03.05.2021 14:37
Асноўная тэма візіту – арганізацыя перамоваў з рэжымам, публікацыя Усеагульнага плана ЕС для Беларусі і палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі. 
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

Пасля працоўных візітаў у Аўстрыю і Італію Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Славенію.

Як паведамляе офіс Ціханоўскай, у Любляне яна сустрэнецца з міністрам замежных спраў Анжэ Лагарам, прэм’ер-міністрам Янезам Яншам, міністрам абароны Мацеем Тоніным, а таксама дэпутатамі парламента. Асноўная тэма візіту – арганізацыя перамоваў з рэжымам, публікацыя Усеагульнага плана ЕС для Беларусі і палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі. Нагадаем, з 1 ліпеня пачынаецца старшынства Славеніі ў Еўрасаюзе.

Святлана Ціханоўская ўжо сустракалася з міністрам замежных спраў Славеніі падчас яго паездкі ў Вільнюс у мінулым годзе.

вс