Паводле звестак пракуратуры Франкфурта-на-Майне, меркаваны адпраўнік пасланняў з пагрозамі – 53-гадовы беспрацоўны грамадзянін Нямеччыны. Раней ён ужо трапляў у поле зроку паліцыі.
Магчымы складальнік электронных лістоў з подпісам «NSU 2.0», якая намякае на неанацысцкую групоўку «Нацыянал-сацыялістычны падполле» (NSU), затрыманы ў Берліне падчас ператрусу. Пра гэта ў ноч на аўторак, 4 траўня, паведамілі праваахоўнікі федэральнай зямлі Гесэн.
Паводле праваахоўнікаў, са жніўня 2018 года зламыснік рассылаў па ўсёй краіне паслання, «якія змяшчаюць заклікі да міжнацыянальнай варожасці, абразы і пагрозы».
Лісты былі адрасаваныя, у прыватнасці, грамадскім дзеячам, прадстаўнікам СМІ і палітыкам, у тым ліку дэпутатам ландтага Гесэна і бундэстагу. Следчыя мяркуюць, што злачынца пры адпраўленні пасланняў мог карыстацца інсайдэрскай інфармацыяй, атрыманай з паліцэйскіх колаў. Агулам лісты з пагрозамі атрымалі 32 фізічныя асобы і 60 арганізацый.
iar/эж