Беларуская Служба

Віцэ-прэм'ера Чэхіі абвінавачваюць у намеры абмяняць маўчанне аб выбухах у Врбэціцы на расійскую вакцыну

04.05.2021 14:12
Палітык настойвае, што планы візіту ў Маскву меў быць «адцягваючым увагу манеўрам» у сувязі з падрыхтоўкай выкрыцця дыверсіі расійскіх спецслужбаў.
-
Віцэ-прэм'ер Чэхіі Ян Гамачак і прэм'ер Андрэй БабішКрыніца: PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Як паведамляе чэшскае выданне Seznam Zprávy, віцэ-прэмʼер Ян Гамачак збіраўся падчас візіту ў Маскву, які планаваўся на 19 красавіка, дамагчыся паставак у Чэхію мільёна доз вакцыны «Спутнік V» і правядзення сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расіі ў Празе. У абмен Гамачак быццам бы прапаноўваў «замяць» удзел расійскіх спецслужбаў у арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у пасёлку Врбэціцы ў 2014 г.

Паездка ў Маскву Яна Гамачэка, які на той момант часова выконваў абавязкі міністра замежных спраў, не адбылася, а 17 красавіка ўлады Чэшскай Рэспублікі выставілі абвінавачванні на адрас Расіі.

Пасля дадзенай публікацыі апазіцыйныя партыі Чэхіі запатрабавалі правядзення закрытага пасяджэння ніжняй палаты парламента для разгляду дадзенага пытання. На думку апазіцыйнай кааліцыі, Ян Гамачак павінен падаць у адстаўку.

Сам Ян Гамачак, які таксама займае пасаду кіраўніка МУС, катэгарычна абвяргае паведамленні выдання Seznam Zprávy, называючы яго «хлуснёй і здагадкамі». Палітык настойвае, што планы візіту ў Маскву меў быць «адцягваючым увагу манеўрам» у сувязі з падрыхтоўкай выкрыцця дыверсіі расійскіх спецслужбаў, візіт павінен быў прыхаваць сапраўдныя матывы выкліку ў Прагу для кансультацый чэшскага амбасадара ў Расіі, сцвярджае чэшскі віцэ-прэмʼер.

radio.cz/эж