Беларуская Служба

Суд ЕС абавязаў Польшчу неадкладна спыніць здабычу ў шахце Тураў

21.05.2021 15:08
Сённяшняе рашэнне стала адказам на запыт Чэхіі.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Чэхі скардзіліся, што ў выніку пашырэння шахты Тураў у прымежных рэгіёнах на чэшскім боку значна скарацілася колькасць грунтовых водаў.

Суд Еўрапейскага Саюзу прызнаў, што польскія правілы могуць парушаюць патрабаванні экалагічнай дырэктывы і фактычна не прадугледжваюць абавязковай ацэнкі ўплыву пашырэння шахты на навакольнае асяроддзе. Па-другое, суд сцвердзіў, што далейшая здабыча лігніту ў шахце Тураў да вынясення канчатковага рашэння можа аказаць негатыўны ўплыў на ўзровень грунтавых вод на чэшскай тэрыторыі. Менавіта меркаванае знікненне вады стала прычынай скаргі, пададзенай супраць Польшчы ў мінулым годзе.

Больш за тое, на думку суду, Польшча недастаткова прадэманстравала, што спыненне здабычы бурага вугалю ў шахце Тураў будзе ствараць рэальную пагрозу для яе энергетычнай бяспекі, а ліквідацыя працоўных месцаў у шахце не будзе ўяўляць непапраўную фінансавую шкоду для супрацоўнікаў.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык ацаніў рашэнне Еўрапейскага суда як скандальнае. Ён падкрэсліў, што рашэнне не ўлічвае рэаліі і патрэбы грамадства і людзей.

- Рашэнне суду азначае канец шахты і страту працоўных месцаў для людзей. Невядома, колькі будзе працягвацца часовае прыпыненне здабычы вугалю, бо яно дзейнічае да вынясення канчатковага рашэння, якое звычайна займае год-паўтара.

Пётр Ваўжык адзначыў, што, з іншага боку, Суд Еўрапейскага Саюза не прадэманстраваў ніякіх дзеянняў па справе «Паўночнага патоку-2». Ён падкрэсліў, што газаправод уяўляе сур'ёзную пагрозу для навакольнага асяроддзя, у прыватнасці парушае марское дно Балтыйскага мора.

-З-за вялікай колькасці хімічных матэрыялаў, якія ляжаць на дне, суд не бачыць тут праблемы. Проста ідэалогія пераважае над розумам і мысленнем, – падкрэсліў ён.

ав