У паўночнакарэйскіх шахтах і калгасах працуюць дзеці, паведамляе Агенцтва навін КНДР. Паводле агенцтва, дзеці, у асноўным сіроты, кіруючыся «мудрасцю і мужнасцю», выбралі працу на карысць дзяржавы. Справа выклікае абурэнне праваабронцаў. Раней яны заяўлялі, што ў Паўночнай Карэі дзяцей прымушаюць працаваць.
Улады КНДР паслядоўна адмаўляюць, што дзяржава адказвае за прымусовую працу дзяцей. Аднак Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва (KCNA) апублікавала матэрыял, які праслаўляе працу сірот у шахтах і калгасах. Незразумела, у якім статусе непаўналетнія трапляюць на працу ў гэтых месцах. За апошнія дні ў паўночнакарэйскіх СМІ двойчы публікаваліся артыкулы, якія праслаўляюць працу сірот на карысць дзяржавы.
На думку аналітыкаў, якія займаюцца Паўночнай Карэяй, эканоміцы краіны пагражае моцны заняпад, падобны на голад сярэдзіны 1990-х гадоў.
pap/эж