Беларуская Служба

Расія і Беларусь будуць сярод тэм саміту G7

10.06.2021 11:40
Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што лідары «Вялікай сямёркі» маюць аналагічны падыход да дэструктыўных паводзін Расіі.
Прага PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Расія і Беларусь будуць сярод тэм саміту G7, які стартуе заўтра ў Англіі і будзе доўжыцца да нядзелі. Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што лідары «Вялікай сямёркі» маюць аналагічны падыход да дэструктыўных паводзін Расіі.

«Еўрапейскі саюз асуджае незаконныя, правакацыйныя і дэструктыўныя дзеянні, накіраваныя супраць Еўрапейскага саюза, яго дзяржаў-членаў і краін, якія не ўваходзяць у Супольнасць. Я падкрэсліў гэта на гэтым тыдні ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Пуціным», – сказаў кіраўнік Еўрапейскай рады. Ён дадаў, што на саміце ён паўторыць пазіцыю Еўрапейскага саюза адносна расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны. «Мы разглядаем Расію не як пасярэдніка, але як удзельніка канфлікту. Мы не прызнаем анексію Крыма», – сказаў Шарль Мішэль.

Старшыня Еўрапейскай рады таксама спаслаўся на сітуацыю ў Беларусі і паўтарыў сваё патрабаванне вызваліць Рамана Пратасевіча. На саміце будуць абмяркоўвацца санкцыі супраць беларускага рэжыму за нядаўні захоп самалёту, які ляцеў з Афін у Вільню, і рэпрэсіі супраць грамадзян.

ав

Саміт Байдэна-Пуціна адбудзецца ў чэрвені

06.05.2021 13:01
ЗША і Расія спрабуюць абмеркаваць „агульныя інтарэсы”, нягледзячы на  адрозненні, напрыклад, у стаўленні да Аляксандра Лукашэнкі.  

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон хацеў бы запрасіць беларускую апазіцыю на саміт G7

25.05.2021 13:42
«Прэзідэнт «за», калі брытанцы пагодзяцца на гэта», – сказаў прадстаўнік офіса Макрона.