Беларуская Служба

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон хацеў бы запрасіць беларускую апазіцыю на саміт G7

25.05.2021 13:42
«Прэзідэнт «за», калі брытанцы пагодзяцца на гэта», – сказаў прадстаўнік офіса Макрона.
Еўрапейскія лідары на саміце ЕС PAP/EPA/JOHN THYS

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон хацеў бы запрасіць беларускую апазіцыю на саміт G7 у Корнуэле ў чэрвені, калі брытанскія ўлады, якія арганізуюць сустрэчу, дадуць згоду, заявіў у аўторак прадстаўнік Елісейскага палаца.

«Прэзідэнт «за», калі брытанцы пагодзяцца на гэта», – сказаў прадстаўнік офіса Макрона.

Раней у той жа дзень лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская заклікала ў сацсетках «да ўдзелу беларускіх дэмакратычных сіл у саміце «Вялікай сямёркі».

Кіраўнік французскай дзяржавы сустрэўся з Ціханоўскай у верасні 2020 года ў Вільні, стаўшы самым высокапастаўленым заходнім лідарам, які наведаў лідара беларускай апазіцыі ў эміграцыі ў Літве.

Французскае запрашэнне на саміт »Вялікай сямёркі« прагучала пасля таго, як у панядзелак лідары ЕС дамовіліся аб санкцыях супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які напярэдадні прымусіў самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, прызямліцца ў Мінску, каб арыштаваць апазіцыйнага журналіста і актывіста Рамана Пратасевіча.

ав

Еўрапейскія лідары ​​прынялі рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі

24.05.2021 22:07
Лідары ​​ЕС дамовіліся прадоўжыць існуючыя санкцыі супраць Беларусі і ўнесці ў чорны спіс чарговых чыноўнікаў рэжыму і кампаніі. 

Былы міністр замежных спраў: Санкцыі супраць беларускіх уладаў павінны быць адчувальнымі для эканомікі

25.05.2021 11:01
Вітольд Вашчыкоўскі здзіўлены хуткай рэакцыяй Еўрасаюза.