Беларуская Служба

У Берліне журналісты заўважылі самалёт «асабістага кухара» Пуціна

18.06.2021 14:59
Прыгожын – спонсар і кіраўнік так званай «Прыватнай арміі Вагнера», адказны за злачынствы «вагнераўцаў» ва ўсім свеце.
Самалёт Прыгожынафота: Украінская праўда/BILD

Украінскія СМІ са спасылкай на нямецкі Bild паведамляюць, што самалёт Яўгена Прыгожына знаходзіцца ў аэрапорце Берліна перад ангарам кампаніі «Beechcraft Berlin Aviation». Прыгожын – спонсар і кіраўнік так званай «Прыватнай арміі Вагнера», адказны за злачынствы «вагнераўцаў» ва ўсім свеце, таксама ў Сірыі, Афрыцы і Украіне.

15 кастрычніка 2020 г. Прыгожын трапіў у спіс асоб, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЗША і ЕС. Журналісты падкрэсліваюць, што адзін з яго самалётаў – Hawker 800XP (коштам каля 2 млн. еўра) ажыццявіў рэйс Санкт-Пецярбург – Берлін праз два тыдні пасля ўступлення санкцый у сілу і з тых часоў стаіць у аэрапорце нямецкай сталіцы.

Машына, набытая ў 2019 годзе, выконвала палёты ў Сірыю, Лівію і 8 афрыканскіх краін, дзе прыватны атрад «Вагнер», выконваючы загад расійскага кіраўніцтва, ажыццяўляе дэстабілізацыйныя аперацыі супраць мясцовых улад, здзяйсняючы шматлікія злачынствы.

Федэральнае бюро расследаванняў ЗША аб’явіла Прыгожына ў крымінальны вышук, абяцаючы ўзнагароду памерам да 250 тыс. долараў ЗША за інфармацыю, якая дапаможа яго арыштаваць.

Украінская праўда/нг